Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 чэрвеня 2021, 14:49

Унутраныя справы Беларусі павінны вырашацца самастойна самім народам - Лі Чжаньшу

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унутраныя справы Беларусі павінны вырашацца самастойна самім народам, заявіў старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лі Чжаньшу ў час відэаканферэнцыі са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам і старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы лічым, што за гады незалежнасці пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі Беларусь дасягнула значных, выдатных поспехаў ва ўсіх сферах дзяржаўнага будаўніцтва. Кітайскі бок зыходзіць з таго, што ўнутраныя справы Беларусі павінны вырашацца самастойна самім народам. Мы ўпэўнены, што беларускія партнёры змогуць захаваць палітычную стабільнасць і сацыяльны спакой", - сказаў Лі Чжаньшу.

Паводле яго слоў, важна паслядоўна актывізаваць палітычнае ўзаемадзеянне паміж Кітаем і Беларуссю, нязменна падтрымліваць адзін аднаго ў пытаннях, якія закранаюць ключавыя інтарэсы нашых краін, эфектыўна іх абараняць. Ён таксама адзначыў неабходнасць актывізацыі работы па ініцыятыве "Пояс і шлях".

"У гэтым напрамку супрацоўніцтва Беларусь для нас важны партнёр. Відавочны значныя вынікі. Планамерна развіваецца індустрыяльны парк "Вялікі камень", які стаў знакавым, дэманстрацыйным праектам у рамках гэтага праекта. У мінулым годзе аб'ём двухбаковага гандлю вырас больш як на 10 працэнтаў. За першыя чатыры месяцы бягучага года павялічыўся яшчэ на 58 працэнтаў. У рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" мы павінны пашыраць высакаякаснае супрацоўніцтва", - падкрэсліў старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў.

Лі Чжаньшу ўпэўнены, што Беларусі і Кітаю неабходна ўмацоўваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. "На сёння паміж нашымі краінамі ўстаноўлена 33 пары пабрацімскіх адносін па лініі гарадоў і абласцей. Усе шэсць абласцей устанавілі дружалюбныя адносіны з аналагічнымі правінцыямі і гарадамі Кітая, што рэдка сустракаецца ў міждзяржаўных кантактах", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі