Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У беларуска-амерыканскіх адносінах супрацоўніцтва праваахоўных органаў мае асаблівае значэнне - Шэстакоў

Палітыка 21.05.2019 | 12:27
Яўген Шэстакоў
Яўген Шэстакоў

21 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Асаблівае значэнне ў беларуска-амерыканскіх адносінах мае і будзе мець супрацоўніцтва паміж праваахоўнымі органамі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў сёння на цырымоніі падпісання беларуска-амерыканскіх дакументаў у МЗС Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь і ЗША прадаўжаюць сумесную работу па пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж праваахоўнымі органамі, накіраванага на вырашэнне агульначалавечых праблем, якія закранаюць усе дзяржавы і ўсе народы, - адзначыў намеснік міністра. - Незаконная вытворчасць і распаўсюджванне наркотыкаў - гэта бедства стагоддзя мінулага і, на жаль, злабадзённая праблема стагоддзя цяперашняга. Яна не прызнае меж, нацыянальных або сацыяльных адрозненняў і не шкадуе нікога - ні дзяцей, ні дарослых, ні бедных, ні багатых". Яўген Шэстакоў падкрэсліў, што наркатрафік - гэта глабальная праблема, і толькі праз рашучыя сумесныя намаганні ёсць шанц яе пераадолець. "Менавіта таму актывізацыя супрацоўніцтва паміж праваахоўнымі органамі Беларусі і ЗША ў сферы барацьбы з наркотыкамі ўяўляецца своечасовай, запатрабаванай і значнай для ўсіх", - падкрэсліў намеснік міністра.

"Лічу сённяшняе падпісанне двухбаковых дакументаў важным не толькі таму, што яно пацвярджае наяўнасць узаемнай зацікаўленасці Беларусі і ЗША ў супрацоўніцтве ў гэтай важнай сферы, але і таму, што яно дае нашым краінам дадатковыя магчымасці для нарошчвання сумесных намаганняў па процідзеянні злачынствам, звязаным з наркотыкамі", - рэзюмаваў Яўген Шэстакоў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Што важна ведаць пры наведванні аб'ектаў і фан-зон II Еўрапейскіх гульняў Правілы бяспечных паводзін пры наведванні аб'ектаў і фан-зон II Еўрапейскіх гульняў.