Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Сямашка: беларуска-расійская група па інтэграцыі павінна выпрацаваць праграму сумесных дзеянняў

Палітыка 08.02.2019 | 09:09
Уладзімір Сямашка
Уладзімір Сямашка

8 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларуска-расійская група па інтэграцыі, якая створана па рашэнні прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, павінна будзе выпрацаваць сумесную праграму дзеянняў. Аб гэтым заявіў 7 лютага журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта працяглы, няпросты працэс, - сказаў пасол. - Трэба разабрацца, што зроблена ў рамках саюзнага дагавора 1999 года, што не зроблена і па якой прычыне, а што можа і рабіць ужо не трэба, яно не актуальна. І наадварот, жыццё дыктуе нейкія новыя пытанні, якія трэба вырашыць. Гэта будзе цэлая праграма. Зыходзячы ў майго вопыту, гэта зойме паўтара, два гады, можа і больш".

На думку Уладзіміра Сямашкі, не трэба сумяшчаць два напрамкі беларуска-расійскага ўзаемадзеяння. "Адзін з іх - работа гэтай групы і выпрацоўка нейкіх рэкамендацый, - растлумачыў ён. - Трэба напрацаваць цэлую базу пэўных праектаў заканадаўчых актаў, потым прайсці ўсе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, узгадніць, потым вынесці, можа, нешта і на рэферэндум - напэўна, нешта давядзецца і ў Расіі, і ў Беларусі. І толькі потым зацвердзіць і прыняць пэўныя стратэгічныя рашэнні. А паралельна трэба вырашаць тыя пытанні, якія сёння актуальны, жыццёвыя".

Гаворачы аб маючай адбыцца 13 лютага сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, пасол адзначыў, што яе тэмы ўжо абазначаны. "Перш за ўсё гэта парадак работы і напрамкі той рабочай групы, якая была створана рашэннем прэзідэнтаў і якую ўзначальваюць два міністры эканомікі: з расійскага боку Арэшкін, з беларускага - Крутой. Відаць, ім ужо давядзецца даць справаздачу, што зроблена, як зроблена, па якіх напрамках яны працуюць і куды далей рухацца", - сказаў пасол.

Уладзімір Сямашка падзяліўся сваім адчуваннем, што папярэднія раўнды перагавораў на вышэйшым узроўні, якія адбыліся 25 і 29 снежня мінулага года, праходзілі ў канструктыўным рэчышчы. "Хто б як ні каменціраваў, бакі, асабліва 29 снежня, зблізіліся ў разуменні таго, што нешта трэба рабіць і што рабіць, - адзначыў пасол. - Я амаль на сто працэнтаў упэўнены, што 13 лютага будзе вырашэнне гэтых пытанняў - і падатковага манеўру, і што датычыцца нафты і газу і г.д. Ёсць і іншыя актуальныя тэмы - мяса-малочная, пытанні ўзаемных паставак тэхнікі. Такая тэматыка, хутчэй за ўсё, будзе пераважаць на сустрэчы 13 лютага".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рота інфармацыйных тэхналогій Функцыянальнае прызначэнне РІТ - распрацоўка сістэмнага і праграмнага забеспячэння сумесна з падраздзяленнямі Ваеннай акадэміі і іншымі навуковымі і навучальнымі ўстановамі.