Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 красавіка 2022, 17:59

Шчокін: сёння як ніколі славянская цывілізацыя мае патрэбу ў адзінстве

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Толькі ў Беларусі, Расіі і Украіны ёсць маральнае права вырашаць лёс сваіх народаў, заявіў карэспандэнту БЕЛТА палітолаг, загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін.

"Прэзідэнт Беларусі сфармуляваў прынцып, дзякуючы якому можна дасягнуць міру ў братэрскай краіне: "Шчасце трэба шукаць у сябе. Тры славянскія народы павінны нарэшце, усвядоміўшы тое, што адбываецца ў свеце ў глабальным плане, сесці за стол і дамовіцца. Дамовіцца на роўных". Будзем шчырыя, толькі ў Беларусі і Расіі сумесна з украінскім народам ёсць маральнае права вырашаць лёс сваіх краін і будучыню Украіны. Толькі тры славянскія народы могуць спыніць нацысцкую гідру і разам мірна жыць, абараняючы сваё права на незалежнасць", - сказаў Мікалай Шчокін.

Палітолаг падкрэсліў: сёння як ніколі славянская цывілізацыя мае патрэбу ў адзінстве. "Беларусам не важна геаграфічнае размяшчэнне перагаворнай пляцоўкі - для нас галоўнае вынік. Важна дагаворвацца на роўных, - адзначыў ён. - Беларускі народ, як ніякі іншы, ведае што такое вайна. Не толькі для нас, але і для ўсіх гэта шкода, гора і ў пэўнай ступені здрада гістарычнай памяці. Беларусь і ў далейшым будзе ўсімі даступнымі сродкамі аберагаць сваю суверэннасць і бяспеку людзей, не прэтэндуючы на чужыя землі. Ну, а праведзеная ўнікальная па сучасных метадах спецаперацыя па вяртанні беларускіх дальнабойшчыкаў яшчэ раз пацвярджае пазіцыю кіраўніка дзяржавы, што сваіх грамадзян мы ніколі не пакінем без абароны. Нацыянальныя інтарэсы і незалежнасць з'яўляюцца неаспрэчнай гістарычнай праўдай у апошняй інстанцыі народнага волевыяўлення".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі