ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 7 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 мая 2020, 13:20

МЗС Беларусі захоўвае аптымізм адносна выканання экспартных паказчыкаў у 2020 годзе

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МЗС Беларусі захоўвае аптымізм адносна выканання экспартных паказчыкаў у 2020 годзе, хоць сітуацыя, што склалася з-за пандэміі, уносіць карэктывы ў знешні гандаль. Аб гэтым заявіў журналістам першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы намеснік міністра падкрэсліў, што "пакуль каранавірус ніяк не ўплывае на экспартную праграму". "Спадзяёмся, што зможам забяспечыць выкананне паказчыкаў, якія спрагназаваў на гэты год урад", - дадаў ён.

Сітуацыю з экспартам Андрэй Еўдачэнка ахарактарызаваў як вельмі неаднастайную. "Не толькі па асобных групах тавараў, але нават і ў адной групе розныя тавары экспартуюцца на знешнія рынкі па-рознаму, - растлумачыў ён. - Больш за ўсё маем прыбаўку па сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктах харчавання. Тут маем у экспарце за першы квартал плюс $120 млн. Асноўны прырост дала малочная прадукцыя, мясныя вырабы. Нядрэнна ідзём у экспарце па машынах, абсталяванні, транспартных сродках. Прырост - $55 млн".

Андрэй Еўдачэнка адзначыў дадатныя вынікі работы дрэваапрацоўчай галіны: "Плюс $35 млн у першым квартале за кошт прыросту экспарту ДСП, ДВП, фанеры, мэблі. Гэтак жа нядрэнна спрацавалі тэкстыльшчыкі - плюс $25 млн".

Што датычыцца сферы паслуг, то менавіта іх экспарт, паводле слоў першага намесніка міністра, дапамагае цяпер балансаваць гандлёвае сальда. "У папярэднія гады значная доля прыпадала на транспарт. Цяпер вялікі прырост ідзе за кошт IT-сектара", - сказаў ён. Доля паслуг у агульным аб'ёме экспарту складае 25 працэнтаў. Раней гэты паказчык вагаўся ў межах 20-21 працэнт.

Знешнегандлёвы абарот тавараў у першым квартале скараціўся на 14,7 працэнта. У асноўным гэта адбылося з-за новых умоў паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, няўстойлівай сітуацыі на рынку калійных угнаенняў. У суме спад за кошт экспарту нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў ацэньваецца прыкладна ў памеры $1,3 млрд. "Па ўсіх астатніх таварах без уліку нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў сітуацыя нядрэнная. Тэмп росту экспарту ў першым квартале склаў 3,5 працэнта пры плане 3,2 працэнта", - адзначыў першы намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі