Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 сакавіка 2019, 19:21

Макей афіцыйна праінфармаваў ЗША аб адмене абмежаванняў на колькасць супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Мінску

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок афіцыйна праінфармаваў амерыканскі бок аб адмене абмежаванняў на колькасць супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Мінску, якія дзейнічалі з 2008 года. Аб гэтым ішла размова сёння ў час сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з амерыканскай дэлегацыяй на чале з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Джорджам Кентам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Беларускі бок афіцыйна праінфармаваў амерыканскі бок аб адмене абмежаванняў на колькасць супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Мінску, якія дзейнічалі з 2008 года, і выказаў надзею на тое, што гэты крок будзе садзейнічаць далейшай нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі", - удакладнілі ў МЗС.

Бакі таксама абмеркавалі актуальны стан беларуска-амерыканскіх адносін і абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі