Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 кастрычніка 2019, 17:50

ЕАЭС даказаў сваю жыццяздольнасць і ўмацоўваецца з году ў год - Пашынян

1 кастрычніка, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі эканамічны саюз за час існавання даказаў сваю жыццяздольнасць і ўмацоўваецца з году ў год. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у Ерэване на адкрыцці пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Арганізацыя пяць гадоў ужо ўмацоўваецца з году ў год. Яна даказала сваю жыццяздольнасць і прывабнасць у якасці міжнароднага інтэграцыйнага аб'яднання", - сказаў Нікол Пашынян. Арменія, якая старшынствавала ў саюзе, унесла пасільны ўклад у яго развіццё.

Разам з тым ён звярнуў увагу на неабходнасць хутчэйшага вырашэння пытанняў, што маюць важнае значэнне для развіцця супрацоўніцтва і павышэння яго эфектыўнасці. Да іх адносяцца, у прыватнасці, устараненне бар'ераў на шляху свабоднага перамяшчэння рабочай сілы ў ЕАЭС, якія перашкаджаюць фарміраванню агульнага рынку працы, узаемнае прызнанне электроннага лічбавага подпісу для бесперашкоднага доступу патэнцыяльных пастаўшчыкоў да ўдзелу ў закупках у электронным фармаце.

"Працэс інтэграцыі будзе больш дынамічны, калі грамадзяне пераканаюцца, што ў выніку нашай работы прымаюцца рашэнні па значных пытаннях, якія прыводзяць да непасрэднага паляпшэння ўмоў іх жыцця і працы. Упэўнены, што паслядоўная работа, праводзімая ў гэтым напрамку, не толькі дасць магчымасць эфектыўна ўстараняць перашкоды, але і будзе садзейнічаць больш поўнай інтэграцыі на прынцыпах раўнапраўя, узаемнай выгады і павагі інтарэсаў адзін аднаго", - падкрэсліў Нікол Пашынян.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі