Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 лістапада 2021, 17:41

Беларусь і Ватыкан пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 5 лістапада сустрэўся з апостальскім нунцыем, архібіскупам Антэ Ёзічам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, а таксама развіцця міжканфесійнага дыялогу", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.

На перагаворах таксама пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у далейшым развіцці беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Ватыкан устаноўлены 11 лістапада 1992 года. Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку 3 лістапада 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі