Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 кастрычніка 2019, 19:54

Беларусь і Казахстан абмяняліся вопытам узаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі ў сферы бяспекі

14 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 14 кастрычніка сустрэўся з памочнікам Прэзідэнта - сакратаром Савета бяспекі Казахстана Калмуханбетам Касымавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

Адбыўся грунтоўны абмен думкамі па актуальных праблемах міжнароднай бяспекі і асноўных пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння. Бакі выказалі зацікаўленасць развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва па шырокім спектры міждзяржаўных адносін.

Адбыліся кансультацыі апаратаў саветаў бяспекі Беларусі і Казахстана з удзелам прадстаўнікоў шэрага міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін. Асноўным зместам парадку дня стала вывучэнне практыкі ўзаемадзеяння дзвюх краін з рэгіянальнымі міжнароднымі арганізацыямі ў сферы бяспекі, пошук перспектыўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама праблематыка супрацьстаяння пагрозам у інфармацыйнай прасторы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі