Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 верасня 2021, 19:44

Беларусь і Катар рыхтуюцца правесці кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па палітычных пытаннях

17 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Мікалай Барысевіч правёў сустрэчу з часовым павераным у справах дзяржавы Катар у Рэспубліцы Беларусь Мешаалем аль-Атыя. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Падчас сустрэчы дыпламаты пацвердзілі зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-катарскага супрацоўніцтва і абмеркавалі актуальныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай галінах.

Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням падрыхтоўкі візіту беларускай дэлегацыі ў Дзяржаву Катар для правядзення кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў па палітычных пытаннях, а таксама шэрага рабочых сустрэч.

Рэспубліка Беларусь i Дзяржава Катар у 2021 годзе адзначаюць 25-гадовы юбілей устанаўлення дыпламатычных адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі