Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

17 лістапада - асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

Палітыка 17.11.2019 | 08:00

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У нядзелю, 17 лістапада, асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паведамляе БЕЛТА.

Выбарчыя ўчасткі ў краіне адкрыліся ў 8.00 і будуць працаваць да 20.00. На тых, што ўтвораны ў воінскіх часцях, санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, участковыя камісіі могуць аб'явіць галасаванне завершаным і раней за 20.00, калі прагаласавалі ўсе выбаршчыкі, уключаныя ў спіс.

Лукашэнка прагаласаваў на парламенцкіх выбарах. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у галасаванні на выбарчым участку нумар 506 Старавіленскай выбарчай акругі нумар 105 Цэнтральнага раёна Мінска, які размяшчаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.

  • Важнейшая місія дэпутатаў - прадстаўляць жыццёвыя інтарэсы людзей, якія іх выбралі, і вырашаць актуальныя для краіны задачы. "Сёння на выбарчым участку Прэзідэнт доўга адказваў на пытанні журналістаў і абсалютна правільна сказаў: самае галоўнае - гэта суверэнітэт і незалежнасць, спакой нашай краіны", - адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава

Наталля Качанава
Наталля Качанава'

МПА СНД не зафіксавала парушэнняў у падрыхтоўцы і арганізацыі парламенцкіх выбараў у Беларусі. Прадстаўнікі арганізацыі знаходзяцца ў Беларусі ўжо трэці дзень. Яны сустракаліся з прадстаўнікамі розных партый, рухаў, Цэнтральнай выбарчай камісіяй, наведвалі выбарчыя ўчасткі ў час датэрміновага галасавання.

Дзмітрый Кабіцкі
Дзмітрый Кабіцкі'

ЦВК: абстаноўка на выбарчых участках спакойнаяЦВК: абстаноўка на выбарчых участках спакойная
Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў штатным рэжыме. Як адзначыла Лідзія Ярмошына, скаргаў ад нацыянальных наглядальнікаў не паступала.

Бюлетэнь выдаецца пры прад'яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншых дакументаў. Да іх аднесены службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, студэнцкі білет, вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), пенсійнае пасведчанне (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі), даведка органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт), а таксама пасведчанне аб інваліднасці.

Для правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў створана 110 выбарчых акруг (столькі ж дэпутатаў неабходна выбраць), сфарміраваны 5831 участак для галасавання, у тым ліку 46 замежных.

Паводле даных ЦВК на 16 лістапада, на 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання прэтэндуюць 513 кандыдатаў. Безальтэрнатыўных акруг няма.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праводзяцца па аднамандатных выбарчых акругах. Для вызначэння рэзультатаў выкарыстоўваецца мажарытарная выбарчая сістэма адноснай большасці. Прызнаецца, што выбары адбыліся, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш за палавіну выбаршчыкаў акругi, уключаных у спісы. Выбраным лічыцца кандыдат, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў.

На цяперашніх выбарах змогуць прагаласаваць 6 880 605 грамадзян Беларусі.-0-

Участкі для галасавання на парламенцкіх выбарах адкрыліся ў БеларусіУчасткі для галасавання на парламенцкіх выбарах адкрыліся ў Беларусі
Усяго для правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў сфарміраваны 5831 участак для галасавання, у тым ліку 46 замежных.
Моладзь праяўляе вялікую цікавасць да выбараў - МясніковічМоладзь праяўляе вялікую цікавасць да выбараў - Мясніковіч
"У нас выбары заўсёды праходзяць арганізавана, але ў гэтым годзе павышаная цікавасць, асабліва хацелася б адзначыць цікавасць з боку моладзі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.