Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 лістапада 2019, 11:00

МПА СНД не зафіксавала парушэнняў у падрыхтоўцы і арганізацыі парламенцкіх выбараў у Беларусі

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжпарламенцкая асамблея дзяржаў СНД не выявіла парушэнняў у падрыхтоўцы і арганізацыі парламенцкіх выбараў у Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам генеральны сакратар Савета МПА СНД Дзмітрый Кабіцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнікі арганізацыі знаходзяцца ў Беларусі ўжо трэці дзень. Яны сустракаліся з прадстаўнікамі розных партый, рухаў, Цэнтральнай выбарчай камісіяй, наведвалі выбарчыя ўчасткі ў час датэрміновага галасавання.

"У нас няма ні адной заўвагі па тых выбарчых участках, якія наведалі. Усё даволі карэктна. Мы спыталі ў тых, хто галасуе, ці ёсць у іх нейкія пытанні або заўвагі, і ні адной заўвагі не пачулі", - адзначыў генеральны сакратар Савета МПА СНД.

Усяго ў групе наглядальнікаў ад асамблеі ў Беларусі цяпер знаходзяцца 46 чалавек. Сёння ўсе яны раз'ехаліся па выбарчых участках Мінска, Мінскай вобласці і іншых рэгіёнах. "Да вечара мы ўжо зможам падрыхтаваць заключэнне, у якім будуць адлюстраваны ўсе нашы назіранні за дзень. Заўтра ў місіі наглядальнікаў савет каардынатараў агучыць агульнае заключэнне", - сказаў Дзмітрый Кабіцкі.

Каардынатар групы наглядальнікаў ад МПА СНД адзначыў: "Відаць, што была праведзена вялікая работа (па падрыхтоўцы да выбараў. - Заўвага БЕЛТА), агітацыя ішла ў прававым полі, усе падрыхтоўчыя мерапрыемствы, праведзеныя камісіямі, адпавядаюць выбарчаму заканадаўству Беларусі і міжнародным выбарчым стандартам".

"Мы пабывалі на многіх участках, сустракаліся з кіраўнікамі партый, аб'яднанняў, асобнымі кандыдатамі. Ніякіх прэтэнзій наконт таго, што недзе было парушэнне і націск з боку ўлад, няма", - рэзюмаваў каардынатар групы наглядальнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі