Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лістапада 2019, 11:47

Моладзь праяўляе вялікую цікавасць да выбараў - Мясніковіч

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моладзь праяўляе вялікую цікавасць да выбараў. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у час галасавання на выбарчым участку нумар 507 у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас выбары заўсёды праходзяць арганізавана, але ў гэтым годзе павышаная цікавасць, асабліва хацелася б адзначыць цікавасць з боку моладзі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Прычым моладзь актыўна ўдзельнічае і ў якасці выбаршчыкаў, і ў якасці кандыдатаў у дэпутаты. "Мы ўсе зацікаўлены, каб рос дабрабыт, жыццё станавілася лепшым, моладзь таксама бачыць свой актыўны ўдзел у гэтых працэсах, і гэта выдатна", - лічыць старшыня Савета Рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч чакае ад новага парламента канструктыўнай работы і адсутнасці папулізму. "Парламент - гэта не тое месца, дзе трэба нейкія шоу рабіць. Работа ў парламенце складаная", - заўважыў ён.

"Мне здаецца, нашы выбаршчыкі бачаць наскрозь, што ўяўляе сабой той ці іншы кандыдат, гэта для беларусаў характэрна. Я ўпэўнены, яны выберуць дастойных", - дадаў старшыня Савета Рэспублікі.

Адказваючы на пытанне аб перспектывах укаранення ў Беларусі электроннага галасавання, ён адзначыў, што гэта рэальна, але спяшацца не трэба. "Трэба ўсё ўважліва паглядзець і выверыць. Напэўна, сярэдняе і старэйшае пакаленне - людзі больш кансерватыўных поглядаў, яны, як мне здаецца (хоць за ўсіх сказаць не магу), хочуць галасаваць па-старому. А вось моладзь сёння ўся ў гаджэтах", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Рэспублікі звярнуў увагу, што раней людзі недаверліва ставіліся да электронных грошай і безнаяўных разлікаў, а цяпер гэта стала прывычным, таму і ў частцы галасавання могуць быць укаранёны новыя тэхналогіі. "У Расійскай Федэрацыі ўжо ёсць пэўныя напрацоўкі, на Захадзе гэта таксама практыкуецца, таму думаю, што Беларусь як ІТ-краіна будзе не апошняй і ў гэтым працэсе", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі