Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:47 11 лістапада 2022

Валянціна Лукуша вырабляе творы мастацтва з прыродных матэрыялаў

У Валянціны Лукушы з гарадскога пасёлка Сураж Віцебскага раёна незвычайнае хобі. Сібірачка, якая жыве ў Беларусі ўжо шмат гадоў, стварае з прыродных матэрыялаў экалагічныя і непаўторныя творы мастацтва: карціны, пано, мэблю. Яна таксама робіць травяныя чаі, захоўваючы рэцэпты бабулі і маці. За сваё жыццё Валянціна Лукуша паспрабавала яшчэ шмат відаў прыкладной творчасці: шыццё, макрамэ, маляванне, выраб лялек, свечак і скураных сумачак.

На здымку: Валянціна Лукуша і яе работы.

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі