Сцяг Аўторак, 28 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
18:38 26 красавіка 2026

У Гомелі адкрылі памятную кампазіцыю да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС

У Гомелі адкрылі памятную кампазіцыю да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС  26 красавіка на 40-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у гомельскім скверы Выратавальнікаў адбылося адкрыццё памятнай кампазіцыі, прысвечанай подзвігу ліквідатараў наступстваў аварыі. Мінутай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць ліквідатараў аварыі, а таксама высадзілі 40 чырвоных клёнаў на тэрыторыі сквера. Перад гэтым яны былі на Боскай літургіі ў храме Святога Архангела Міхаіла. Богаслужэнне ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

На здымку: памятная кампазіцыя, прысвечаная подзвігу ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі