Спартыўна-аздараўленчы лагер "Маленькі Тайланд" Магілёўскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў "Спартак-35" працуе ў вёсцы Чачэвічы Быхаўскага раёна. Тут жывуць і трэніруюцца каля 60 падлеткаў-спартсменаў, якія займаюцца тайскім боксам. У лесе пад адкрытым небам для іх створана сапраўдная спартыўная зала з рынгам, спартыўным інвентарам і трэнерска-выкладчыцкім складам.
На здымку: у лагеры "Маленькі Тайланд".
