Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Вялікдзень прыехаў у храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Еўдакімавічы Шклоўскага раёна. Беларускі лідар традыцыйна запаліў у храме велікодную свечку, пагутарыў з прыхаджанамі і свяшчэннікамі. На здымку: Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запаліў велікодную свечку.
