Новы будынак Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя (РІКК) БДУ ўрачыста адкрыўся 9 верасня на вуліцы Рэвалюцыйнай. У гістарычны цэнтр Мінска РІКК пераехаў з вуліцы Маскоўскай. Чатырохпавярховы будынак плошчай 3,6 тыс. кв.м адкрыўся пасля капітальнага рамонту.
На здымку: дырэктар Інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатоль Тозік і намеснік генеральнага дырэктара Штаб-кватэр інстытутаў Канфуцыя Чжаа Гачэн