Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:12 18 лістапада 2021

Міжраённае інфекцыйнае аддзяленне адкрыецца пасля капрамонту ў Клімавіцкай бальніцы

У Клімавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы пасля капітальнага рамонту з 20 лістапада адновіць работу міжраённае інфекцыйнае аддзяленне. У аднапавярховым корпусе 1986 года пабудовы заменены дах і каналізацыйная сістэма, адрамантаваны ганак, зроблена ўнутраная аддзелка, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя. Інфекцыйнае аддзяленне разлічана на 15 цалкам ізаляваных адзін ад аднаго боксаў, кожны з якіх мае асобны ўваход, сваю вентыляцыйную сістэму, а таксама санвузел.

На здымку: міжраённае інфекцыйнае аддзяленне.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі