Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
14:04 22 чэрвеня 2021

Больш за 1,4 тыс. чалавек паўдзельнічалі ў акцыі "Полымя памяці" ў Віцебску

Больш за 1,4 тыс. чалавек сталі ў ланцужок ад мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебскай вобласці на плошчы Перамогі ў Віцебску да воінскіх пахаванняў для перадачы лампады з часцінкай Вечнага агню, якая з'яўляецца сімвалам незгасальнай памяці. Агонь беражліва перадалі па жывым ланцужку, які расцягнуўся ад цэнтральнай плошчы да воінскага пахавання на Успенскай горцы. Тут жа ўдзельнікі акцыі прынялі ўдзел у рэспубліканскай мінуце маўчання, усклалі вянкі і кветкі, адбыўся мітынг.

На здымку: у час акцыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі