Інфармацыйная глабалізацыя і сучасныя тэхналогіі прынеслі як новыя магчымасці, так і новыя пагрозы. Такое меркаванне выказала 30 кастрычніка журналістам міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Партнёрства дзяржавы, грамадскага сектара і дзелавой супольнасці ў барацьбе з тэрарызмам - бяспека праз дыялог, згоду, узаемадзеянне", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міністр растлумачыла, што цяпер нацыянальная інфармацыйная прастора зведвае ўплыў глабальнага інфармацыйнага асяроддзя. Менавіта з гэтым звязаны новыя магчымасці і пагрозы.
Лілія Ананіч нагадала, што не так даўно ў Беларусі была створана Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяў экстрэмізму. Першыя крокі камісіі паказалі: ёсць дастатковы аб'ём інфармацыйнай прадукцыі, які варты разгляду. "У складзе камісіі прафесіяналы, эксперты. Прычым гэта эксперты ў розных галінах ведаў. Гэта філалогія, рэлігіязнаўства. Таксама там тыя, хто па абавязку службы павінен ажыццяўляць свае функцыянальныя абавязкі па барацьбе з праявамі экстрэмізму і тэрарызму", - сказала міністр.
Яна дадала, што сёння інфармацыйныя войны - гэта данасць. "Тыя, хто не арыентаваны на перамогу ў іх, асуджаны на паражэнне", - лічыць кіраўнік Мінінфарма. Лілія Ананіч падкрэсліла, што ў беларускай медыяпрасторы трэба дакладна выбудоўваць інфармацыйную палітыку.
У канферэнцыі, якая адкрылася 30 кастрычніка ў Мінску і прадоўжыцца па 31 кастрычніка, прымаюць удзел прадстаўнікі сакратарыята АДКБ, Антытэрарыстычнага цэнтра СНД, профільных структур АБСЕ, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый Расіі, Казахстана, Украіны, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Інданезіі, Нігерыі, Бельгіі, Францыі і інш.
Беларусь прадстаўляюць кіраўнікі дзяржаўных органаў, палітычных партый, вядучых рэлігійных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў, рэдакцый СМІ, банкаў і камерцыйных арганізацый, што эксплуатуюць аб'екты энергетыкі, транспарту і гандлю. Асноўная мэта форуму - аб'яднанне намаганняў тэарэтыкаў і практыкаў у галіне папярэджання насільных праяў экстрэмізму і тэрарыстычных замахаў адносна арганізацый і грамадзян.