Вучоныя НАН Беларусі распрацавалі і асвоілі вытворчасць экспрэс-тэстаў на COVID-19:
- экспрэс-тэст для вызначэння антыцел (наяўнасць імунітэту ў час або пасля перанесенага захворвання),
- экспрэс-тэст для вызначэння антыгена (віруса ў актыўнай фазе захворвання).
Экспрэс-тэст на вызначэнне антыцел (SARS-CoV-2-IgМ/IgG) неабходны для:
- рэгулярнага кантролю наяўнасці імуннай аховы супраць каранавіруса*,
- вызначэння наяўнасці антыцел пасля перанесенага захворвання.
Для даследавання бярэцца кроў з пальца.
Экспрэс-тэст на наяўнасць антыгена (SARS-CoV-2 антыген) неабходны для:
- самакантролю стану пры вострай рэспіраторнай інфекцыі,
- ранняй дыягностыкі каранавіруснай інфекцыі.
Для даследавання бярэцца мазок з насаглоткі чалавека.
Распрацоўкі беларускіх вучоных арыентаваны ў тым ліку на выкарыстанне ў дамашніх умовах для самакантролю стану. Вынік - праз 10-15 мінут.
ВАЖНА! Экспрэс-тэсты даюць папярэднія вынікі, якія паказваюць на неабходнасць звароту ва ўстанову аховы здароўя для больш паглыбленага абследавання.
*Раннія антыцелы IgM з'яўляюцца ў арганізме чалавека на 3-5-ы дзень захворвання, антыцелы IgG - на 6-10-ы дзень, пры сцёртых формах захворвання IgG і SARS-CoV-2 могуць пачаць вызначацца толькі на 20-ы дзень захворвання.
Крыніца: НАН Беларусі.