Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
17 ліпеня 2025, 12:42

Правілы бяспекі ў час навальніцы

Правілы бяспекі ў час навальніцы Пры навальніцы трэба выконваць шэраг мер бяспекі, каб не пацярпець і захаваць жыццё сабе і сваім блізкім.

Асноўную небяспеку ўяўляе ўдар маланкі, траекторыя руху якой непрадказальная.

Рэкамендацыі пры навальніцы

Калі знаходзіцеся дома:
- зачыніце вокны і дзверы, ліквідуйце скразнякі;
- не карыстайцеся тэлефонам, электрапрыборамі;
- не падыходзьце блізка да электраправодкі, антэн.

Калі знаходзіцеся на вуліцы:
- нельга хавацца пад адзіночнымі дрэвамі і канструкцыямі на адкрытай мясцовасці;
- на адкрытай прасторы размясціцеся ў найбольш нізкім месцы (яры, лагчыне, яме і інш.), сядзьце на кукішкі і прыгніце галаву;
- трымайцеся далей ад ліній электраперадачы;
- нельга купацца і знаходзіцца паблізу вадаёма, займацца спортам на вуліцы.

Калі знаходзіцеся ў аўтамабілі:
- спыніцеся і зачыніце вокны;
- заставайцеся ўнутры транспартнага сродку да заканчэння навальніцы.

Калі перамяшчаецеся на веласіпедзе або матацыкле:
- спыніце рух і знайдзіце бяспечнае сховішча;
- перачакайце навальніцу на адлегласці як мінімум 30 м ад транспартнага сродку.

Крыніца: МНС Беларусі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі