7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зарэгістраваць дэкларацыю аб адпаведнасці прадукцыі нацыянальным тэхнічным рэгламентам цяпер можна анлайн. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Такая магчымасць рэалізавана Беларускім дзяржаўным інстытутам стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС), які з'яўляецца ў краіне ўпаўнаважаным органам па рэгістрацыі дэкларацый у электронным выглядзе.
У пералік тэхнічных рэгламентаў Беларусі, на адпаведнасць якім можна зарэгістраваць дэкларацыю ў электронным выглядзе, увайшлі ТР 2025/013/BY "Аб бяспецы будаўнічых матэрыялаў і вырабаў", TP 2010/014/BY "Мінеральныя ўгнаенні. Бяспека", ТР 2018/024/BY "Сродкі электрасувязі. Бяспека" (прадукцыя, для якой устаноўлены схемы дэкларавання адпаведнасці 1д, 2д), ТР 2010/025/BY "Кармы і кармавыя дабаўкі. Бяспека".
Такая магчымасць таксама забяспечана для прадукцыі, якая падлягае дэклараванню адпаведнасці ў рамках пастановы Савета Міністраў ад 21 кастрычніка 2016 года нумар 849 "Аб некаторых пытаннях пацвярджэння адпаведнасці ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь".
У Дзяржстандарце нагадалі, што раней паслуга была даступна толькі для тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ТР ЕАЭС (МС)). Яна з'явілася ў 2016 годзе, калі БелДІСС распрацаваў і паспяхова ўкараніў у эксплуатацыю інфармацыйную сістэму "Паведамляльнае дэклараванне адпаведнасці". Сэрвіс дае магчымасць вытворцам, імпарцёрам (прадаўцам), не пакідаючы свайго рабочага месца, зарэгістраваць дэкларацыі аб адпаведнасці прадукцыі ў электронным выглядзе.
Дарэчы, пералік тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС (МС), на адпаведнасць якім можна зарэгістраваць дэкларацыю адпаведнасці анлайн, нядаўна пашырыўся. Цяпер гэта можна зрабіць і на прадукцыю з мяса птушкі і прадукцыю яго перапрацоўкі. Усяго пералік Еўразійскага эканамічнага саюза для рэгістрацыі дэкларацыі анлайн налічвае 33 дакументы.
Перад пачаткам работы ў сістэме "Паведамляльнае дэклараванне адпаведнасці" карыстальніку неабходна атрымаць электронны лічбавы подпіс у Рэспубліканскім засведчвальным цэнтры, калі яго няма. Кошт паслугі па рэгістрацыі складае Br45. Для пастаянных карыстальнікаў дзейнічае гібкая сістэма скідак. Пры наяўнасці аплаты тэрмін рэгістрацыі дэкларацыі складае не больш за адзін рабочы дзень.
У камітэце адзначылі, што інтарэс беларускіх арганізацый да рэгістрацыі дэкларацый аб адпаведнасці ў электронным выглядзе застаецца стабільным. У гэтым годзе такім спосабам зарэгістравана каля 9 тыс. дэкларацый, што склала 15 працэнтаў ад іх агульнай колькасці.-0-