Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лютага 2020, 10:37

Урад прадаставіць гарантыі Белаграпрамбанку ў пагашэнні крэдыту Брэсцкім мясакамбінатам

24 лютага, Мінск /Юлія Неманкова - БЕЛТА/. Урад прадаставіць Белаграпрамбанку гарантыі ў пагашэнні Брэсцкім мясакамбінатам асноўнай сумы доўгу па крэдыце, выдадзеным Жабінкаўскаму камбікормаваму заводу. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 20 лютага 2020 года нумар 105, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Крэдыт быў выдадзены Жабінкаўскаму камбікормаваму заводу па дагаворы ад 30 мая 2012 года нумар 67 з улікам дадатковага пагаднення да яго на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве свінагадоўчага комплексу на 24 тыс. галоў адкорму свіней у год у вёсцы Сычова Жабінкаўскага раёна. Тэрмін вяртання крэдыту - да 18 мая 2029 года ўключна. Агаворана, што плата за прадастаўленне гарантыі ўрада не спаганяецца.

Міністэрству фінансаў даручана аформіць гарантыю ўрада.

Пастанова ўступіла ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі