Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 снежня 2021, 12:28

У ЕАЭС за год самы нізкі ўзровень беспрацоўя зафіксаваны ў Беларусі

7 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Еўразійскім эканамічным саюзе за год самы нізкі ўзровень беспрацоўя зафіксаваны ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дэпартаменце статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Згодна з данымі ЕЭК, найменшы ўзровень беспрацоўя з краін ЕАЭС зафіксаваны ў Беларусі - 6,5 тыс. чалавек, што складае 0,2 працэнта да колькасці рабочай сілы. Год таму ў Беларусі налічвалася 8,9 тыс. беспрацоўных. У Расіі налічваецца 830,4 тыс. беспрацоўных (1,1 працэнта, год таму - 3 млн. 469,9 тыс.), у Казахстане - 193,5 тыс. (2,1 працэнта, год таму - 222,4 тыс.), у Кыргызстане - 79 тыс. (3 працэнты, год таму - 78,5 тыс.). Па Арменіі ў наяўнасці даныя толькі па колькасці беспрацоўных: на канец кастрычніка бягучага года іх было 58,6 тыс. (год таму - 60,7 тыс.).

"Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у службах занятасці насельніцтва дзяржаў ЕАЭС, па стане на канец кастрычніка бягучага года склала 1,17 млн чалавек і скарацілася на 69,6 працэнта ў параўнанні з аналагічнай датай мінулага года, - дадалі ў ЕЭК. - Такім чынам, колькасць беспрацоўных складае 1,3 працэнта ад агульнай колькасці рабочай сілы. У мінулым годзе гэты паказчык складаў 4,1 працэнта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі