Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 лістапада 2021, 13:00

У Беларусі зацверджаны два новыя нацыянальныя эталоны

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У БелДІМ статус нацыянальных атрымалі два зыходныя эталоны: эталон адзінкі ціску для рознасці ціскаў і эталон адзінкі ціску - паскаль у галіне абсалютнага ціску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

Уручаючы пасведчанні аб зацвярджэнні нацыянальных эталонаў, старшыня Дзяржстандарту Валянцін Татарыцкі адзначыў важную ролю развіцця нацыянальнай эталоннай базы для эканомікі краіны. "Стварэнне новых нацыянальных эталонаў - гэта важкая падзея для метралогіі і эканомікі рэспублікі. Бо краіне, якая не мае сваіх нацыянальных эталонаў, складана гаварыць аб дакладнасці вымярэнняў, аб развіцці прамысловасці, сферы паслуг і г.д. Эталоны з'яўляюцца важным элементам, якія злучаюць перадавую навуку з вытворчасцю", - сказаў ён.

Як падкрэслілі ў прэс-службе, развіццё навукі і сучасных тэхналогій прад'яўляе ўсё больш высокія патрабаванні да дакладнасці вымярэнняў ціску. Новыя нацыянальныя эталоны будуць запатрабаваны ў такіх галінах, як хімічная прамысловасць, энергетыка, транспарт і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі