Фота з архіва
26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі рэспублікі, паводле апошніх даных, сабралі збожжа з улікам рапсу 8,806 млн т, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Кукурузы на зерне сабрана 914 тыс. т (убрана 43 працэнты плошчы). Грэчкі на сёння намалочана 47 тыс. т (убрана 98 працэнтаў). Работнікі аграпрамысловага комплексу ўбралі такую ж колькасць пасяўных плошчаў, адведзеных пад проса, ураджай круп склаў 21 тыс.т.
Бульбы сабрана 310 тыс. т (56 працэнтаў), агародніны - 60 тыс. т (53 працэнты). Таксама накапана 1,448 млн т (31 працэнт) цукровых буракоў.
У Мінсельгасхарчы адзначылі, што тэмпы работ па ўборцы кукурузы на зерне значна апярэджваюць мінулагоднія: у 2023-м на гэту дату было ўбрана толькі 13 працэнтаў у параўнанні з бягучымі 43 працэнтамі.
Таксама ў сельскагаспадарчым ведамстве ўдакладнілі, што ў разрэзе рэгіёнаў у агульную скарбонку Мінская вобласць сабрала 2,335 млн т збожжа з улікам рапсу, Гродзенская - 1,967 млн т, Брэсцкая - 1,868 млн т, Магілёўская - 1,001 млн т, Гомельская - 854 тыс.т, Віцебская - 781 тыс.т.-0-