Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 сакавіка 2020, 19:38

"Рэзультаты могуць быць у бліжэйшы час" - Беларусь і Польшча абмеркавалі пастаўкі энергарэсурсаў

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у час відэаканферэнцыі з міністрам замежных спраў Польшчы Яцакам Чапутовічам і ўпаўнаважаным польскага ўрада па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пятром Наімскім абмеркаваў тэму паставак энергарэсурсаў. Аб гэтым ён паведаміў журналістам пасля відэаканферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы абмяркоўвалі ў адпаведнасці з устаноўкамі кіраўніка дзяржавы пытанні дыверсіфікацыі паставак энергарэсурсаў з удзелам польскага боку", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, размова ішла пра канкрэтныя праекты. У бакоў ёсць разуменне, што неабходна рухацца далей. "Рэзультаты могуць быць у бліжэйшы час", - заявіў міністр.

Бакі таксама абмеркавалі іншыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння на міжнародных пляцоўках. Вялікая ўвага была ўдзелена барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса і вяртанню беларускіх грамадзян на радзіму з Польшчы. "Мы дамовіліся цесна ўзаемадзейнічаць у выпадку ўзнікнення якіх-небудзь праблемных сітуацый. Усе праблемныя пытанні, якія існавалі некалькі дзён таму, вырашаны, - адзначыў Уладзімір Макей. - Ёсць выразнае разуменне, што трэба зыходзіць з канкрэтных пазаштатных сітуацый і адыходзіць ад бюракратычных закавык".

Таксама дамовіліся аднавіць паўнацэнныя кантакты ў гандлёва-эканамічнай сферы пасля паляпшэння эпідэміялагічнай абстаноўкі. Асобна былі разгледжаны пытанні супрацоўніцтва Беларусі з ЕС, сітуацыя ў рэгіёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі