Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 мая 2022, 10:26

Праграма распрацоўкі міждзяржстандартаў да тэхрэгламенту на прыродны газ зацверджана ў ЕАЭС

18 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі зацвердзіла праграму па распрацоўцы міждзяржаўных стандартаў да тэхнічнага рэгламенту аб бяспецы газу гаручага прыроднага, падрыхтаванага да транспартавання і выкарыстання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Праграма прадугледжвае падрыхтоўку 18 міждзяржаўных стандартаў да 2024 года, - адзначылі ў прэс-службе. - Адказнымі распрацоўшчыкамі вызначаны Казахстан (2 ДАСТы) і Расія (16 ДАСТаў). Распрацоўка стандартаў, уключаных у праграму, абумоўлена неабходнасцю гарманізацыі і абнаўлення палажэнняў дакументаў па стандартызацыі дзяржаў саюза ў частцы выкарыстання паняційнага апарату і актуальных методык вымярэнняў".

"Частка стандартаў, што змяшчаюць правілы і метады даследаванняў, у тым ліку правілы адбору ўзораў, з'яўляецца нацыянальнымі дакументамі па стандартызацыі. Яны былі зацверджаны да прыняцця тэхрэгламенту аб бяспецы газу гаручага прыроднага, падрыхтаванага да транспартавання і выкарыстання. Таму іх неабходна перагледзець для прывядзення ў адпаведнасць з тэхнічным рэгламентам і прыняцця ў якасці ДАСТ", - дадалі ў ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі