Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Петрышэнка: Беларусі патрэбны не нізкія цэны на газ, а аднолькавыя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання

Эканоміка 07.12.2018 | 18:54
Ігар Петрышэнка. Фота з архіва
Ігар Петрышэнка. Фота з архіва

7 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусі патрэбны не нізкія цэны на расійскі газ, а стварэнне аднолькавых умоў для суб'ектаў гаспадарання. Аб гэтым заявіў сёння журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка, каменціруючы праведзеную напярэдадні ў Санкт-Пецярбургу дыскусію на Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Петрышэнка адзначыў, што на піцерскім саміце прэзідэнтамі краін Еўразійскага эканамічнага саюза разглядаліся пытанні, якія не знаходзілі вырашэння на больш нізкім узроўні - на ўзроўні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, Савета ЕЭК, Еўразійскага міжурадавага савета.

"Фарміраванне агульнага рынку газу, агульнага рынку нафты і нафтапрадуктаў - актуальная тэма, - сказаў Ігар Петрышэнка. - Без іх, як падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы, без гэтых ключавых аспектаў немагчыма поўнамаштабнае паўнацэннае функцыянаванне Еўразійскага эканамічнага саюза. У першую чаргу гэта падыходы да цэнаўтварэння на рынку газу. Мы зыходзілі з таго, што нам не трэба нізкія цэны, мы заўсёды паслядоўна выступалі за стварэнне аднолькавых умоў суб'ектам гаспадарання. Інакш кажучы, мы павінны знаходзіцца ў адзіным канкурэнтным асяроддзі - ці то суб'ект гаспадарання Расіі, Беларусі, Казахстана, Арменіі ці Кыргызстана".

Віцэ-прэм'ер канстатаваў, што высокая цана на энерганосьбіты ўплывае на цану электраэнергіі, на якой працуюць беларускія прадпрыемствы, што ў рэшце рэшт адбіваецца на сабекошце прадукцыі. "І мы вымушаны будзем па больш дарагой цане прадаваць нашы трактары, МАЗы, сельгастэхніку, - адзначыў Ігар Петрышэнка. - Прэзідэнт Беларусі ўчора падкрэсліў, што наш канечны прадукт, які мы выпускаем, - гэта беларуска-расійскі, беларуска-казахстанскі прадукт, таму што ў ім ёсць доля ўсіх краін ЕАЭС, але ў большай ступені расіян. Да 70 працэнтаў па асобных групах прадукцыі - камплектуючыя з Расіі. Фактычна многія расійскія прадпрыемствы завязаны ў кааперацыйны складнік. Адпаведна, калі будуць высокія цэны, то гэты тавар будзе неканкурэнтаздольны".

Ігар Петрышэнка паведаміў, што ключавым пытаннем адносна адзінага газавага рынку, што не да канца ўрэгуляваны экспертамі, з'яўляюцца тарыфы на транспарціроўку газу. Пры гэтым транспартны тарыф складае больш за 70 працэнтаў да канчатковай цаны газу. Аднак некаторыя партнёры па ЕАЭС прапануюць пакінуць гэта пытанне на нацыянальным узроўні. "Гэта пытанне неабходна ўрэгуляваць, рухацца, каб выпрацаваць узгодненыя падыходы, не пакідаючы яго на нацыянальным узроўні, - перакананы Ігар Петрышэнка. - Мы павінны ў рамках адзінага газавага рынку ўстараніць паняцці "экспарцёр" і "імпарцёр" з пункту гледжання іх прымянення для ўсіх суб'ектаў, якія функцыянуюць у ЕАЭС. Для гэтага неабходна гэты ключавы параметр узгадніць".

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, па выніках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, прэзідэнты далі даручэнні па выраўноўванні ўмоў для суб'ектаў гаспадарання. "Больш таго, Прэзідэнт Расіі сказаў: "Так, трэба рухацца". Прэзідэнт Беларусі таксама сказаў, што галоўнае - не стаяць на месцы. І гэта ключавы тэзіс - галоўнае не стаяць, а рухацца, - мы задаволены тым, што было прынята такое рашэнне".

Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што беларускі бок спадзяецца на стварэнне да 2025 года адзінага газавага рынку ЕАЭС. Пры гэтым ён указаў, што агульны рынак газу не будзе створаны імгненна, а рух да яго будзе адбывацца паступова. У той жа час Ігар Петрышэнка заявіў, што беларускі бок выступае за тое, каб агульныя рынкі энерганосьбітаў у ЕАЭС былі сфарміраваны як мага хутчэй. "І мы ад гэтай сваёй ідэі не адступім", - адзначыў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.