Сцяг Субота, 31 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 студзеня 2026, 09:51

Першае пасяджэнне Савета ЕЭК у 2026 годзе пройдзе сёння ў Маскве 

Фота з архіва
Фота з архіва
30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першае пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2026 годзе пройдзе сёння ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Удзел у пасяджэнні ад беларускага боку прымае намеснік прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч.

У парадку дня больш за 30 пытанняў у сферах тэхнічнага рэгулявання, транспартнай палітыкі, дзяржаўных закупак, фінансавай падтрымкі кааперацыйных праектаў і іншых.

Асаблівую ўвагу ў рамках пасяджэння плануецца ўдзяліць пытанням мытна-тарыфнага рэгулявання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі