Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 красавіка 2019, 11:32

Пералік высокатэхналагічных тавараў дапоўнены ў Беларусі

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пералік высокатэхналагічных тавараў дапоўнены ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 218 ад 2 красавіка 2019 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У пералік уключаны новыя пазіцыі: гармоны, прастагландзіны, трамбаксаны і лейкатрыены, прыродныя або сінтэзаваныя, а таксама іх вытворныя і структурныя аналагі, якія ўключаюць ланцужковыя мадыфікаваныя поліпептыды, што выкарыстоўваюцца ў асноўным у якасці гармонаў; трансфарматары з вадкім дыэлектрыкам магутнасцю не больш як 650 кВА, а таксама з магутнасцю звыш 650 кВА, але не больш за 10 000 кВА; іншыя трансфарматары магутнасцю больш як 16 кВА, але не больш за 500 кВА, іншыя трансфарматары магутнасцю больш за 500 кВА; устройствы для зарадкі акумулятараў.

Таксама ў абноўлены пералік увайшлі маторныя транспартныя сродкі, прызначаныя для перавозкі 10 чалавек або больш, уключаючы вадзіцеля, прыводзімыя ў рух толькі электрычным рухавіком; легкавыя аўтамабілі і іншыя маторныя транспартныя сродкі, прызначаныя галоўным чынам для перавозкі людзей (акрамя маторных транспартных сродкаў таварнай пазіцыі 8702), уключаючы груза-пасажырскія аўтамабілі-фургоны і гоначныя аўтамабілі, транспартныя сродкі, прыводзімыя ў рух толькі электрычным рухавіком, а таксама апаратура, заснаваная на выкарыстанні ультрафіялетавага або інфрачырвонага выпрамянення.

Палажэнні пастановы аб уключэнні новых пазіцый у пералік высокатэхналагічных тавараў уступаюць у сілу з 1 студзеня 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі