Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2023, 11:28

Пархомчык: мы не адмаўляемся ад еўрапейскага рынку, але ёсць процідзеянне рэгулятараў ЕС

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не адмаўляецца пастаўляць прадукцыю на еўрапейскія рынкі, але сустракае процідзеянне з боку рэгулятараў Еўрасаюза. Аб гэтым у эфіры АНТ заявіў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык, паведамляе БЕЛТА.

"Мы не адмаўляемся ад еўрапейскага рынку абсалютна, а робім розныя спробы для пастаўкі і абслугоўвання нашай прадукцыі. Падтрымліваем кантакты, але рабіць гэта вельмі складана, таму ёсць пэўная пераарыентацыя рынкаў з еўрапейскіх, напрыклад, на кітайскі напрамак. Калі глядзець у бок краін далёкай дугі, то гэта пастаўкі трактароў, аўтамабіляў, пасажырскага транспарту. Мы пастаўляем прадукцыю таксама ў ПАР, Зімбабвэ, Анголу, Алжыр, Егіпет, Кенію, - расказаў Пётр Пархомчык. - За гэты год мы адкрылі шэраг краін, куды ў гэтым годзе будзе значна павялічаны экспарт нашай прадукцыі. Мы не замыкаемся сёння на рынку Расійскай Федэрацыі. Наша задача - закрыць попыт на расійскім рынку прадукцыяй нашых прадпрыемстваў, а ўсё астатняе пастарацца прадаць у іншых рэгіёнах".

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што Мінскі трактарны завод як пастаўляў у Еўропу трактары, так і пастаўляе, але ўжо не ў такой колькасці, як раней. БелАЗ таксама ў сярэдзіне 2022 года паставіў партыю тэхнікі ў Балгарыю, і такіх прыкладаў вельмі шмат. "Ёсць вельмі моцнае процідзеянне еўрапейскіх рэгулятараў, якія пагражаюць тым, хто падтрымлівае кантакты", - расказаў ён.

Таксама Пётр Пархомчык расказаў і аб выніках 2022 года. "Студзень мінулага года быў выдатны, многія прадпрыемствы спрацавалі з большымі тэмпамі росту да ўзроўню 2021 года. Не было праблем у нафтавай, лесаперапрацоўчай прамысловасці, але цяпер тут ёсць некаторыя цяжкасці. Чакаем, што ўсё ж такі на працягу першага квартала 2023 года прамысловасць выйдзе на ўзровень 100 працэнтаў, а далей пачнём расці. Пастаўленыя кіраўніком дзяржавы задачы па выніках года павінны быць выкананы", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі