Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 снежня 2019, 12:08

МТЗ мае намер нарасціць пастаўкі трактароў у Башкортастан

12 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пытанні пашырэння паставак трактароў Belarus у Башкортастан абмеркаваны на сустрэчы кіраўніка аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі ва Уфе Пятра Балтруковіча, насмесніка міністра сельскай гаспадаркі Башкортастана Паўла Іофінава, камерцыйнага дырэктара ТАА "ГВК МТЗ-Татарстан" Уладзіміра Петухова і кіраўніцтва прадпрыемства "Башсельгастэхніка", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

"Прадметам разгляду сталі пытанні стварэння аптымальных умоў для паставак машынакамплектаў трактароў ААТ "МТЗ" па заяўках ДУСП "Башсельгастэхніка", вызначэнне гэтай фірмы дылерам беларускага прадпрыемства, пашырэння лінейкі выпускаемай тэхнікі, а таксама перспектыўныя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння сельгасвытворцаў з беларускімі прадпрыемствамі - вытворцамі тэхнікі", - адзначылі ў прэс-службе.

Павел Іофінаў расказаў, што ў 2019 годзе на спецыялізаваных рамонтных прадпрыемствах расійскага рэгіёна праходзіць мадэрнізацыя трактароў сямейства Belarus з заменай базавых вузлоў на новыя. Усяго ў гэтым годзе мадэрнізавана каля 50 трактароў. За студзень-лістапад у Башкортастан пастаўлена 174 трактары Belarus, што складае 157 працэнтаў да ўзроўню паставак у 2018 годзе.

Кіраўнік аддзялення пасольства Беларусі ва Уфе таксама правёў рабочую сустрэчу з дырэктарам Аршанскага інструментальнага завода Кірылам Птушкам і дырэктарам Мінскага завода шасцерняў Віталем Шэлегам - абодва прадпрыемствы ўваходзяць у "МТЗ-Холдынг". "Дырэктар Аршанскага інструментальнага завода расказаў пра маштабную мадэрнізацыю, якая цяпер праводзіцца на беларускім прадпрыемстве. Пасля яе завод зможа вырабляць сучасныя, высокадакладныя, высокапрадукцыйныя інструменты. Кірыл Птушка пры гэтым адзначыў, што Башкортастан з'яўляецца адным з перспектыўных рэгіёнаў па рэалізацыі прадукцыі завода", - праінфармавалі у дыпмісіі.

Кіраўніцтва "МТЗ-Холдынга" бачыць значны патэнцыял ва ўзаемадзеянні Аршанскага інструментальнага завода, Мінскага завода шасцерняў і іншых арганізацый холдынга з вядучымі прадпрыемствамі, размешчанымі на тэрыторыі Башкортастана. "Да іх, перш за ўсё, адносяцца Уфімскае маторабудаўнічае вытворчае аб'яднанне, Кумертаўскае авіяцыйнае вытворчае прадпрыемства, індустрыяльны парк "Уфімскі" і іншыя", - дадалі ў дыпмісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі