Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 студзеня 2022, 17:00

Мінэканомікі: колькасць рамеснікаў у Беларусі расце

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць рамеснікаў у Беларусі расце. Аб гэтым заявіла дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Вольга Русіновіч, каменціруючы дынаміку ў рамеснай дзейнасці за 2021 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Паводле слоў Вольгі Русіновіч, акрамя эканамічнай функцыі, развіццё народных промыслаў выконвае яшчэ адну важную задачу - папулярызацыю багатай гістарычнай спадчыны беларускага народа і яго традыцый. "Паслядоўная работа па стварэнні спрыяльных умоў для ажыццяўлення рамеснай дзейнасці вядзецца ў Беларусі амаль два дзесяцігоддзі. Сёння рамесніку не трэба рэгістравацца ў якасці ІП або юрыдычнай асобы, выплачваць падаходны падатак, весці складаную статыстычную справаздачнасць. Па сутнасці, дастаткова паведаміць падатковым органам аб сваім жаданні заняцца гэтай дзейнасцю і раз у год выплачваць параўнальна невялікі збор", - сказала яна.

Дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве падкрэсліла, што ў многім дзякуючы гэтаму колькасць грамадзян, зарэгістраваных у якасці рамеснікаў, павялічваецца. "За мінулы справаздачны перыяд збор аплацілі 50,8 тыс. чалавек, інакш кажучы, на 8,5 тыс. больш, чым раней. Традыцыйна рамесніцтва больш развіта ў рэгіёнах: там сканцэнтравана тры чвэрці ад іх ліку. У Мінску рамесны збор выплацілі 12,2 тыс. чалавек", - праінфармавала прадстаўнік Мінэканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі