Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 снежня 2019, 11:00

Квоты на вытворчасць алкаголю ў 2020 годзе ўстаноўлены ў Беларусі

Квоты на вытворчасць алкаголю ў 2020 годзе ўстаноўлены ў Беларусі

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Квоты на вытворчасць у 2020 годзе алкагольнай прадукцыі вызначаны пастановай Савета Міністраў ад 27 снежня 2019 года нумар 923, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў будзе выпушчана 10,706 млн дал (на 2019 год было 10,868 млн дал). Большую частку квот (на 6,454 млн дал) атрымаў канцэрн "Белдзяржхарчпрам".

Вытворчасць спірту-сырцу этылавага з харчовай сыравіны плануецца ў аб'ёме 1,135 млн дал, спірту этылавага рэктыфікаванага з харчовай сыравіны - 8,71 млн дал.

Він фруктова-ягадных натуральных плануюць вырабіць 4,691 млн дал (квота на 2019-ы - 3,752 млн дал).

Павялічана гадавая квота на шампанскае і іншыя пеністыя віны - 1,9 млн дал (1,65 млн дал у 2019-м), ром - да 21,5 тыс. дал, каньяк - да 598 тыс. дал. Зменшана квота на тэкілу да 14,5 тыс. дал, на кальвадос - да 29 тыс. дал.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі