Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 студзеня 2022, 18:19

Краіны ЕАЭС узгаднілі пытанні функцыянавання агульнага электраэнергетычнага рынку

21 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза ўзгаднілі некаторыя спрэчныя пытанні функцыянавання агульнага электраэнергетычнага рынку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі па выніках пасяджэння кансультатыўнага камітэта па электраэнергетыцы.

"Прадстаўнікі дзяржаў ЕАЭС выпрацавалі адзінае разуменне камерцыйнага ўліку электрычнай энергіі на агульным электраэнергетычным рынку (АЭР), - адзначылі ў прэс-службе. - У адрозненне ад нацыянальных рынкаў, дзе электраэнергія ўлічваецца ў пунктах непасрэднай яе вытворчасці і спажывання, на агульным рынку колькасць прынятай (перададзенай) электрычнай энергіі будзе вымярацца на міждзяржаўных лініях электраперадачы і служыць падставай для вызначэння фактычных значэнняў сальда-ператокаў электрычнай энергіі паміж сумежнымі дзяржавамі-членамі. Такое разуменне ўліку дало магчымасць таксама дамовіцца аб тым, што адхіленні фактычных пагадзінных аб'ёмаў вытворчасці і спажывання су'ектаў унутраных аптовых электраэнергетычных рынкаў ад планавых значэнняў, з улікам здзелак на АЭР ЕАЭС, падлягаюць кампенсацыі гэтымі суб'ектамі на ўнутраным аптовым электраэнергетычным рынку ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржавы-члена".

Бакі пагадзіліся з магчымасцю выкарыстання розных сістэм фінансавых разлікаў для розных відаў цэнтралізаванага гандлю электраэнергіяй на АЭР ЕАЭС і на розных этапах яго развіцця. "Удзельнікамі мерапрыемства ўзгоднена ўмова, пры якой арганізацыя, упаўнаважаная на пазагандлёвую міждзяржаўную перадачу электраэнергіі, мае права адмовіцца ад заключэння дагавора", - сказалі ў ЕЭК.

Члены кансультатыўнага камітэта па электраэнергетыцы даручылі экспертам больш дэталёва прапрацаваць пытанні рэгістрацыі свабодных двухбаковых дагавораў, а таксама вызначэння і ўрэгулявання адхіленняў фактычных сальда-ператокаў электрычнай энергіі ад планавых значэнняў на АЭР ЕАЭС. "Неабходнасць урэгулявання гэтых пытанняў узнікла ў сувязі з распрацоўкай праектаў правіл узаемнага гандлю электрычнай энергіяй на агульным электраэнергетычным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза і правіл доступу да паслуг па міждзяржаўнай перадачы электрычнай энергіі (магутнасці), - растлумачылі ў ЕЭК. - Гэтыя дакументы разам з правіламі вызначэння і размеркавання прапускной здольнасці міждзяржаўных сячэнняў і правіламі інфармацыйнага абмену на агульным электраэнергетычным рынку ЕАЭС будуць рэгуляваць яго функцыянаванне. Правілы павінны быць зацверджаны Еўразійскім міжурадавым саветам у 2022 і 2023 гадах, а ўступіць у сілу не пазней за 1 студзеня 2025 года. Менавіта з моманту ўступлення ў сілу гэтых чатырох дакументаў пачне функцыянаваць АЭР ЕАЭС".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі