Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 студзеня 2021, 14:04

Фізічным асобам трэба падаць падатковыя дэкларацыі за 2020 год не пазней за 31 сакавіка

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фізічным асобам неабходна прадставіць падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку аб даходах, атрыманых у 2020 годзе, не пазней за 31 сакавіка 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.

"Фізічная асоба можа зрабіць гэта асабіста шляхам наведвання падатковага органа, па пошце, перадаць з дапамогай праграмных і тэхнічных сродкаў праз асабісты кабінет плацельшчыка, а таксама праз свайго законнага або ўпаўнаважанага прадстаўніка. Даць справаздачу аб сваіх даходах неабходна, калі фізічная асоба, напрыклад, прадала другую кватэру на працягу пяці гадоў, другі легкавы аўтамабіль на працягу каляндарнага года, атрымала падарункі не ад блізкіх сваякоў на суму, што перавышае Br7003, або атрымлівала даходы ад крыніц за межамі Беларусі", - адзначылі ў міністэрстве.

З падрабязнай інфармацыяй аб тым, хто павінен прадставіць падатковую дэкларацыю за 2020 год, а таксама з формай і парадкам яе запаўнення можна азнаёміцца на сайце МПЗ.

Выплаціць падаходны падатак фізічнай асобе неабходна не пазней за 1 чэрвеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі