Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2020, 17:11

Фінансаванне навукова-тэхнічных праграм у 2019 годзе склала Br114 млн

1 красавіка, Мінск /Юлія Неманкова - БЕЛТА/. Аб'ём фінансавання навукова-тэхнічных праграм (НТП) у 2019 годзе склаў Br114 млн. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела навукова-тэхнічных праграм упраўлення навукова-тэхнічнай палітыкі і экспертызы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Алена Князева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аб'ём фінансавання ўсіх навукова-тэхнічных праграм у 2019 годзе склаў Br114 млн, у тым ліку з бюджэтных крыніц - Br63 млн (55,3 працэнта), - сказала Алена Князева. - Найбольшае фінансаванне накіравана на праграмы Мінпрама - Br36,8 млн. Удзел саміх прадпрыемстваў быў таксама значным. Бюджэтныя затраты склалі каля 40 працэнтаў, а 60 працэнтаў прадпрыемствы ўклалі са сваіх уласных сродкаў".

У 2019 годзе ў частцы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх работ выконвалася 16 дзяржаўных, 10 галіновых і 1 рэгіянальная навукова-тэхнічная праграма, а таксама 580 заданняў у частцы НДВКР. Каля палавіны праграм накіравана на распрацоўку і вытворчасць прамысловай прадукцыі.

Гаворачы аб канкрэтных распрацоўках у частцы НТП, Алена Князева адзначыла стацыянарную электразарадную станцыю пастаяннага току для легкавых электрамабіляў, бартавыя сістэмы кантролю самазвалаў БЕЛАЗ, аўтобусы для перавозкі пасажыраў у аэрапортах (ёсць заяўка на пастаўку ў Барыспальскі аэрапорт Украіны), шматфункцыянальную прысадку да дызельнага паліва.

У выніку завяршэння распрацовак па НТП у 2019 годзе на дзеючых прадпрыемствах створана 16 новых вытворчасцей, мадэрнізавана 7, праведзена тэхнічная падрыхтоўка 44. У цэлым распрацавана і даведзена да стадыі практычнага прымянення 838 навацый. З іх 69 відаў машын, 10 новых матэрыялаў, 36 тэхналагічных працэсаў.

Кошт выпушчанай прадукцыі па НТП у 2019 годзе склаў звыш Br1 млрд 86 тыс., і практычна ўся яна была рэалізавана (частка пайшла на экспарт).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі