Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

ЕАЭС адкрыты для развіцця больш глыбокага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Японіяй - Субоцін

Эканоміка 18.09.2019 | 14:26
Аляксандр Субоцін
Аляксандр Субоцін

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі эканамічны саюз адкрыты для далейшага развіцця больш глыбокага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Японіяй. Аб гэтым заявіў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Аляксандр Субоцін на беларуска-японскім эканамічным форуме, які праходзіць сёння ў Мінску ў час Беларускага прамыслова-інвестыцыйнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Еўразійскі эканамічны саюз шырока адкрыты для развіцця далейшага больш глыбокага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Японіяй. У тым ліку ў такіх перспектыўных праектах, як стварэнне транспартна-лагістычных сістэм, прамысловых кластараў у рамках рэалізацыі трансеўразійскага праекта "Новы шаўковы шлях", - сказаў Аляксандр Субоцін.

Ён адзначыў, што пытанні паглыблення прамысловага супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і Японіяй абмяркоўваліся ў маі бягучага года ў Токіа. "Мы ведаем пра зацікаўленасць нашых японскіх сяброў у развіцці адносін, і са свайго боку чарговы раз запэўніваем, што зробім усё, каб забяспечыць спрыяльныя ўмовы для інвестыцый і рэалізацыі бягучых сумесных праектаў", - запэўніў міністр ЕЭК.

Паводле слоў Аляксандра Субоціна, за апошнія гады зроблена многае для паляпшэння бізнес-клімату саюза: "Сёння ЕАЭС, членам якога з'яўляецца Беларусь, - гэта свабодны доступ прадукцыі на рынак з больш як 183-мільённым насельніцтвам, сукупным ВУП у памеры амаль $3 трлн і тэрыторыяй, якая займае шостую частку сушы. Нашы краіны, валодаючы развітым прамысловым, сельскагаспадарчым, інтэлектуальным, кадравым патэнцыялам, сёння могуць свабодна абменьвацца таварамі, паслугамі, рабочай сілай, тэхналогіямі. Для прамысловых кампаній створаны спрыяльныя ўмовы: ад выкарыстання ўжо існуючай інфраструктуры да льготнага падаткаабкладання".

Аляксандр Субоцін таксама адзначыў, што ў ўдзельнікаў саюза ёсць дакладная праграма яго развіцця на бліжэйшыя 10 гадоў. Рэалізуюцца планы па фарміраванні ўзгодненай транспартнай, прамысловай і аграпрамысловай палітыкі. "Камісія працуе і ажыццяўляе цеснае супрацоўніцтва з больш як 50 дзяржавамі і вядучымі міждзяржаўнымі аб'яднаннямі свету, - дадаў ён. - У сувязі з гэтым нашы калегі з Японіі могуць выкарыстоўваць пляцоўку саюза і пляцоўку Беларусі для далейшага больш шырокага распаўсюджвання сваіх тавараў, паслуг, прапаноў па ўсім свеце. Тым больш што японскія кампаніі ўжо даўно прыйшлі на тэрыторыю саюза і трывала тут замацаваліся".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.