Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускую харчовую прадукцыю на $600 млн плануецца паставіць у Кітай у бліжэйшыя чатыры гады

Эканоміка 29.07.2019 | 19:24
Аляксандр Турчын
Аляксандр Турчын

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускую харчовую прадукцыю на $600 млн плануецца паставіць у Кітай у бліжэйшыя чатыры гады. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын сёння ў час падпісання пагадненняў аб гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным супрацоўніцтве з кітайскай карпарацыяй Greenland Holdings Corporation Limited, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве карпарацыі Greenland і Мяса-малочнай кампаніі прадугледжвае пастаўкі ў Кітай у бліжэйшыя чатыры гады беларускай харчовай прадукцыі на суму $600 млн. Для прасоўвання беларускіх тавараў на кітайскі рынак неабходна падтрымка па двух напрамках - адкрыццё ў Шанхаі нацыянальнага павільёна нашых тавараў у выставачным комплексе карпарацыі і адкрыццё рэстарана беларускай кухні", - сказаў Аляксандр Турчын.

Першы намеснік прэм'ер-міністра адзначыў, што адносіны Беларусі і Кітая выйшлі на ўзровень давернага партнёрства, гарантамі якога выступаюць кіраўнікі дзвюх краін. "Урад Беларусі ўдзяляў і будзе ўдзяляць асаблівую ўвагу гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным сувязям з Кітаем, - падкрэсліў Аляксандр Турчын. - У 2018 годзе абарот тавараў і паслуг паміж краінамі дасягнуў $4,4 млрд. Пры гэтым экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання вырас у 4,5 раза да $82,5 млн. З ростам экспарту ішло нарошчванне чыгуначных кантэйнерных перавозак з Беларусі ў Кітай па маршруце эканамічнага пояса Шаўковага шляху, колькасць якіх у 2018 годзе вырасла ў 4 разы. Гэта дынаміка захоўваецца і ў бягучым годзе, за студзень-май экспарт беларускіх тавараў у Кітай вырас у два разы".

На думку Аляксандра Турчына, важна развіваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва ў сферы турызму. Беларускі бок вітае рэалізацыю карпарацыяй Greenland будаўніцтва ў Мінску атэля "Шанхай". Таксама Беларусь зацікаўлена ў адкрыцці авіязносін Мінск-Шанхай. "Вынікам правядзення ў 2018-м Года турызму Беларусі ў Кітаі стала падпісанне міжурадавага пагаднення аб узаемным бязвізавым рэжыме, што паслужыла павелічэнню экспарту беларускіх турыстычных паслуг", - сказаў першы намеснік прэм'ер-міністра.

Прэзідэнт карпарацыі Greenland Чжан Юйлян адзначыў пры гэтым, што расходы кітайцаў у сферы турызму займаюць першае месца ўжо ва ўсім свеце. Беларусь таксама багата на турыстычныя рэсурсы. "І я ўпэўнены, што ваша краіна стане прывабнай для кітайскіх турыстаў. У нас шмат агульных ідэй, таму наша супрацоўніцтва будзе перспектыўным", - сказаў кіраўнік карпарацыі.

На сустрэчы таксама была закранута тэма развіцця Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". "У будучым гэта будзе адкрыты міжнародны кластар, арыентаваны на сусветныя рынкі, - растлумачыў Аляксандр Турчын. - Урад Беларусі зацікаўлены ў вашым інвесціраванні ў парк і спадзяецца ўбачыць даччынае прадпрыемства вашай кампаніі ў якасці рэзідэнта".

Дамоўленасці, дасягнутыя сёння на палях сустрэчы, будуць актыўна рэалізоўвацца ў рамках другой кітайскай міжнароднай выстаўкі імпартных тавараў і паслуг у Шанхаі, якая адбудзецца ў лістападзе. "Упэўнены, што гэта стане наступным крокам у супрацоўніцтве з вашай карпарацыяй. Спадзяюся, вы прыйшлі ў нашу краіну надоўга, і гатоў запэўніць, што ўрад Беларусі акажа вашай карпарацыі неабходную дапамогу і садзейнічанне", - падкрэсліў Аляксандр Турчын.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.