Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 сакавіка 2021, 19:12

Беларусь у студзені павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 13,5 працэнта да $3,057 млрд

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у студзені 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года на 13,5 працэнта да $3,057 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў больш за $5,6 млрд, што на 11 працэнтаў больш, чым за студзень 2020 года. У тым ліку імпарт склаў больш за $2,6 млрд (рост на 8,2 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася на ўзроўні $425,4 млн (у студзені 2020-га сальда таксама было дадатнае - на ўзроўні $261,8 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 15,1 працэнта да $4,6 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 19,4 працэнта да $2,36 млрд, імпарт - на 10,9 працэнта да $2,26 млрд. Сальда склалася дадатнае ў памеры $100,2 млн (у студзені 2020 года яно было адмоўнае і складала $61,2 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг знізіўся на 4,1 працэнта да $1,054 млрд. Экспарт паслуг скараціўся на 3 працэнты да $689,9 млн, імпарт паслуг - на 6,1 працэнта да $364,7 млн. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае ў памеры $325,2 млн (у студзені 2020 года дадатнае сальда складала $323 млн).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі