Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 сакавіка 2020, 11:33

Беларусь і Венгрыя плануюць пашыраць супрацоўніцтва ў сферы АПК

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Венгрыяй у сферы АПК. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоля Хацько з міністрам замежных спраў і знешнеэканамічных сувязей Венгрыі Петэрам Сіярта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Па выніках перагавораў вызначаны асноўныя напрамкі для далейшага супрацоўніцтва ў галіне паставак харчавання, інвестыцый, птушкагадоўлі, абмеркаваны пытанні аграрнай адукацыі. Анатоль Хацько таксама перадаў запрашэнне венгерскаму боку прыняць удзел і прадставіць аграпрамысловы патэнцыял на міжнароднай выстаўцы "Белагра-2020", якая пройдзе з 2 па 6 чэрвеня.

Тавараабарот сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання паміж Беларуссю і Венгрыяй у 2019 годзе склаў больш як $17 млн (112,3 працэнта да ўзроўню 2018 года). Пры гэтым ёсць магчымасці для прадаўжэння нарошчвання аб'ёмаў і пашырэння таварнай наменклатуры паставак. Беларусь экспартуе ў Венгрыю насенне і плады алейных культур, малюскаў. У сваю чаргу Беларусь пастаўляе ў Беларусь насенную кукурузу, племянную свойскую птушку, агародніну, мінеральныя воды, жывыя расліны (у тым ліку карані), насенне, шакалад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі