Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Турцыя могуць перайсці ва ўзаемным гандлі на разлікі ў нацыянальных валютах

Эканоміка 18.02.2018 | 21:55

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя могуць перайсці ва ўзаемным гандлі на разлікі ў нацыянальных валютах, паведаміў прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"У плане фінансавання мы можам перайсці да гандлю на аснове нацыянальных валют. На падставе дамоўленасцей паміж нацыянальнымі банкамі Беларусі і Турцыі мы можам рэалізоўваць такое супрацоўніцтва", - лічыць Біналі Йылдырым.

Паводле слоў турэцкага прэм'ер-міністра, Беларусь - развітая краіна ў аграрным сектары, аўтамабілебудаванні, вытворчасці грузавых аўтамабіляў. "Таксама ў свабодных эканамічных зонах у Беларусі можна сумесна вырабляць камплектуючыя для аўтамабіляў. Мы можам разам інвесціраваць, прадаваць прадукцыю ў трэція краіны", - адзначыў ён. Турцыя адкрыта для інвестыцый у сферах, дзе Беларусь традыцыйна моцная, - вытворчасці грузавых аўтамабіляў, камбайнаў, збожжаўборачнай і снегаўборачнай тэхнікі.

Турэцкія інвестары ўкладваюць грошы ў Беларусі ў будаўніцтва гасцініц, жылля і прадпрыемстваў. "Турэцкія падрадчыкі добра працуюць у Беларусі, і на дасягнутым мы спыняцца не маем намеру", - сказаў Біналі Йылдырым.

Акрамя таго, прэм'ер-міністр Турцыі лічыць перспектыўным супрацоўніцтва ў сферы лічбавых тэхналогій, тым больш што ў Беларусі актыўна развіваецца інфраструктура для лічбавізацыі эканомікі і прававая база.

Павелічэнне колькасці прамых рэйсаў паміж Беларуссю і Турцыяй пасадзейнічае росту ўзаемных турыстычных патокаў. "Беларусь з'яўляецца востравам стабільнасці ў рэгіёне, краінай даверу, тут няма знешніх пагроз і тэрарызму", - падкрэсліў Біналі Йылдырым.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у Мінску ў святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.