Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 ліпеня 2019, 13:41

Беларусь і Расія плануюць да канца года зняць пытанні па аўтаперавозках

17 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія плануюць да канца года ўрэгуляваць спрэчныя пытанні па аўтаперавозках. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка ў час VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ў вельмі цесным кантакце з расійскімі калегамі працуем у частцы ўніфікацыі заканадаўства ў розных сферах транспартнай дзейнасці, уключаючы аўтамабільныя перавозкі, - цяпер працуем над адпаведным пагадненнем, - сказаў Аляксей Аўраменка. - Плануем да канца года выйсці на падпісанне".

Ён растлумачыў, што гэты дакумент будзе агаворваць, у прыватнасці, пытанні рэгулявання дазвольнай сістэмы, выкарыстання малатанажнага транспарту. "Пагадненне комплекснае і рэгулюе ўсё наша ўзаемадзеянне ў частцы аўтамабільнага транспарту, - адзначыў міністр. - Ёсць пэўныя праблемы, над якімі мы працуем. Калі гаворым аб двухбаковых адносінах або транзітных на ЕС - у нас свабоднае перамяшчэнне. Але ёсць пэўныя пытанні, звязаныя з паездкамі ў трэція краіны і з іх, а таксама з кабатажнымі перавозкамі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі