Сцяг Нядзеля, 22 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 кастрычніка 2021, 19:55

Беларусь і Егіпет разглядаюць варыянты ўзаемнай экспартнай падтрымкі

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў сустрэўся сёння з міністрам фінансаў Егіпта Махамедам Мааітам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў гандлёвай і фінансавай сферах і канстатавалі наяўнасць значнага патэнцыялу для яго нарошчвання.

"Разгледжаны магчымасці прымянення механізмаў экспартнай падтрымкі ў мэтах нарошчвання тавараабароту паміж дзвюма краінамі і рэалізацыі буйных двухбаковых праектаў, у тым ліку ў галіне вытворчай кааперацыі", - адзначылі ў міністэрстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі