Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 лістапада 2022, 20:00

Беларусь і Азербайджан маюць намер пашыраць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан маюць намер пашыраць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва на ўзаемавыгадных умовах. Аб гэтым ішла размова ў час візіту намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Ігара Петрышэнкі ў Баку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, адбылася сустрэча з прэм'ер-міністрам Азербайджана Алі Асадавым, таксама прайшлі плённыя перагаворы з яго намеснікам Алі Ахмедавым. Па выніках праведзеных сустрэч бакі канстатавалі, што Беларусь і Азербайджан заўсёды былі і застаюцца надзейнымі партнёрамі па ўсім спектры двухбаковых адносін. Субяседнікі дамовіліся працаваць у напрамку далейшага пашырэння і дыверсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на раўнапраўных і ўзаемавыгадных умовах.

Бакі таксама абмеркавалі практычныя крокі па рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых па выніках сустрэч у Баку кіраўнікоў дзяржаў у красавіку 2021 года і кіраўнікоў урадаў у маі і жніўні 2022 года. Акрамя таго, яны падрабязна разгледзелі ход выканання пратакола 12-га пасяджэння двухбаковай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое прайшло ў чэрвені гэтага года. Далейшаму развіццю гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння будуць садзейнічаць запланаваныя ў 2023 годзе ўзаемныя візіты ўрадавых дэлегацый і дзелавых колаў, удзел у міжнародных выстаўках і бізнес-форумах, праводзімых бакамі, а таксама актыўнае супрацоўніцтва на ўзроўні міжурадавай камісіі.

Сёння 45 дылераў у Азербайджане прадстаўляюць больш як 50 беларускіх прадпрыемстваў машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай, нафтахімічнай, будаўнічай, электратэхнічнай, харчовай, фармацэўтычнай і іншых галін. Па выніках мінулага года амаль падвоены ўзаемны тавараабарот, у гэтым годзе таксама назіраецца рост гандлю па асноўных таварных пазіцыях. Пры гэтым асабліва важна, што захоўваецца парытэт паміж аб'ёмамі экспарту і імпарту.

Акрамя прамога гандлю таварамі трэба развіваць новыя кааперацыйныя праекты ў Азербайджане. Бакі плануюць працаваць над стварэннем сумесных праектаў у машынабудаўнічай сферы, у прыватнасці пашыраць наменклатуру зборкі беларускай тэхнікі на дзеючай зборачнай вытворчасці на базе Гянджынскага аўтамабільнага завода.

Новы імпульс беларуска-азербайджанскім адносінам нададуць сумесныя мерапрыемствы, якія плануецца правесці ў наступным, юбілейным годзе 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Сярод іх абменныя дні культуры ў Мінску і Баку, дні кіно, мастацкія выставы і шэраг іншых.

Ігар Петрышэнка таксама сустрэўся з актывам Таварыства дружбы і супрацоўніцтва. У размове з прадстаўнікамі народнай дыпламатыі закрануты пытанні ўдзелу гэтай грамадскай арганізацыі ў далейшым умацаванні двухбаковых сувязей паміж брацкімі народамі Беларусі і Азербайджана як дружалюбных дзяржаў і стратэгічных партнёраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі