Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 кастрычніка 2020, 13:36

Аб'ём інвестыцый у ЖКГ за пяць гадоў вырас амаль у 1,5 раза

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём інвестыцый у сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі за пяць гадоў вырас амаль у 1,5 раза. Аб гэтым паведаміў міністр ЖКГ Андрэй Хмель у час II Міжнароднай канферэнцыі "Навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важную ролю ў працэсе мадэрнізацыі і рэканструкцыі існуючых фондаў, будаўніцтва новых магутнасцей адыгрывае прыцягненне інвестыцый у сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі. За пяцігодку мы павялічылі аб'ём гэтых інвестыцый практычна ў 1,5 раза", - сказаў Андрэй Хмель.

Паводле яго слоў, дзякуючы мадэрнізацыі ўдалося знізіць страты цеплавой энергіі пры транспарціроўцы, а таксама страты вады. У паліўным балансе арганізацый ЖКГ вырасла доля мясцовых відаў паліва - з 10 працэнтаў да 43,6 працэнта. "Таксама адна з асноўных задач сёння - атрыманне другасных матэрыяльных рэсурсаў. Узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў вырас з 15,8 працэнта да 22,5 працэнта", - адзначыў міністр.

II Міжнародная канферэнцыя "Навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы" праходзіць у Мінску 29-30 кастрычніка. Яе мэта - абмеркаванне новых тэндэнцый і перспектыўных тэхналогій, абсталявання, фарміраванне адзінай платформы для развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу ў галіне. У час канферэнцыі праводзіцца выстаўка інавацыйных распрацовак для сістэмы ЖКГ. Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай акадэміяй навук і Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі