Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Узнагароды Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ўручылі на "Славянскім базары"

Культура 18.07.2016 | 10:46
Рыгор Рапота ўручае дыплом Вользе Кармухінай
Рыгор Рапота ўручае дыплом Вользе Кармухінай

18 ліпеня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Спецыяльныя дыпломы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы "За творчае ўвасабленне ідэй дружбы народаў Беларусі і Расіі" ўручаны на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рыгор Рапота ўручае дыплом Аляксандру Сідарэнку

Узнагароджанне лаўрэатаў адбылося позна вечарам 15 ліпеня на канцэрце "Саюзная дзяржава запрашае..." у Летнім амфітэатры. Дыпломы і прызы атрымалі спявачка Вольга Кармухіна, спявак Руслан Аляхно, Акадэмічны ансамбль песні і танца Расійскай арміі імя А.Аляксандрава, генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Аляксандр Сідарэнка.

Рыгор Рапота ўручае дыплом Руслану Аляхно

Узнагароды лаўрэатам уручыў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. У сваім прывітанні ён адзначыў, што Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы актыўна працуе над тым, каб беларусы і расіяне не адчувалі праблем пры перасячэнні граніц Беларусі і Расіі, паступленнi на вучобу або работу на саюзнай прасторы. "Можна людзей прымусіць разам рабіць нейкія справы, нешта будаваць. Але нельга прымусіць людзей разам адпачываць. Павінна быць жаданне паразмаўляць з сябрамі, пабываць там, дзе ты адчуваеш сябе спакойна, дзе табе рады. І вось тут, у Віцебску, для гасцей фестывалю рэспубліканскія і мясцовыя ўлады, жыхары горада робяць усё, каб мы адчувалі сябе дома, каб тут было добра", - сказаў Рыгор Рапота.

Руслан Аляхно і Валерый Халілаў

У сваю чаргу старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, член Камітэта Савета Федэрацыі па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Алена Афанасьева зачытала прывітанне ўдзельнікам і гасцям форуму ад спікера Дзярждумы Расійскай Федэрацыі, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргея Нарышкіна. "Ваш фестываль стаў добрай традыцыяй, аб'ядноўваючы нацыянальныя культуры, ён умацоўвае дружбу і ўзаемаразуменне паміж нашымі народамі. Упэўнены, што 25-ы "Славянскі базар" стане яркай падзеяй у культурным жыцці краін СНД і знойдзе гарачы водгук у гасцей фестывалю. Жадаю незабыўных уражанняў і выдатнага настрою", - гаворыцца ў прывітанні.

Рыгор Рапота ўручае дыплом Валерыю Халілаву

У праграме "Саюзная дзяржава запрашае..." гледачы атрымалі задавальненне ад сустрэчы з Акадэмічным ансамблем песні і танца Расійскай арміі імя А.Аляксандрава, разам з якім выступілі Ларыса Доліна, Надзея Бабкіна, Вітольд Пятроўскі, Ксенія Дзяжнёва, ансамбль "Сябры", Мікалай Скорыкаў і інш.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.